Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:53 ]  Сёньня кароль Нэпалу Г’янэндра ўвёў у краіне надзвычайнае становішча


КАТМАНДУ. Сёньня кароль Нэпалу Г’янэндра ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Цягам апошніх трох дзён у Нэпале, у выніку ўзброеных сутычак паміж паўстанцамі-мааістамі і сіламі бясьпекі, загінулі больш як 270 асобаў. Левыя экстрэмісты атакавалі будынак адміністрацыі, паліцэйскі пастарунак і вайсковыя казармы ў адным з раёнаў правінцыі Катманду. У месьце Салеры паўстанцкі аддзел колькасьцю 600 асобаў штурмам захапіў аэрапорт.
XS
SM
MD
LG