Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:12 ]  Сёньня на мяжы Ізраілю і Паласы Газа падарваў сябе палестынец-самагубца


ЕРУСАЛІМ. Сёньня раніцай на кантрольна-прапускным пункце Эрац на мяжы Ізраілю і Паласы Газа падарваў сябе палестынец-самагубца. Двое ізраільскіх вайскоўцаў былі лёгка параненыя. Пра іншыя ахвяры не паведамляецца. Адказнасьці за гэты тэракт на сябе ня ўзяў ніхто. Выбух адбыўся безпасярэдне перад прыездам на Блізкі Ўсход высокай дэлегацыі Злучаных Штатаў у складзе намесьніка дзяржаўнага сакратара Ўільяма Бэрнса і адмысловага высланьніка Энтані Зіні, якія будуць весьці перамовы зь кіраўніцтвам Ізраілю і Палестынскае аўтаноміі ў спробе надаць новы імпульс блізкаўсходняму мірнаму працэсу. Учора ў месьце Бэтліем, на Заходні беразе Ярдану, у часе сутычак з ізраільскімі вайскоўцамі, быў забіты 14-гадовы палестынскі падлетак.
XS
SM
MD
LG