Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:13 ]  Новая эскаляцыя ізраільска-палестынскага канфлікту


ГАЗА. Агенцтвы навінаў перадаюць, што ізраільскія ўзброеныя гэлікоптэры атакавалі ўстановы палестынскіх паліцыі й службаў бясьпекі ў некалькіх зонах паласы Газа. Ступень пашкоджаньняў пасьля гэтых атакаў пакуль незразумелая. Атакі, што пачаліся сёньня раніцай, адбыліся пасьля таго, як адзін ізраільскі жаўнер быў забіты і яшчэ адзін паранены ў выніку таго, што Ізраіль называе палестынскім мінамётным абстрэлам габрэйскага паселішча ў паласе Газа. Абстрэл адбыўся ўчора ўсяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як прыблізна 30 тысячаў палестынцаў сабраліся ў горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Ярдан, каб узяць удзел у пахаваньні трох актывістаў мусульманскай фундамэнталісцкай арганізацыі Хамас, забітых ізраільскай ракетай. Сярод забітых быў Абу Гануд, вайсковы кіраўнік арганізацыі, якога Ізраіль абвінавачвае ў ажыцьцяўленьні тэрарыстычных замахаў. Палітычны лідэр Хамаса Абу Шанаб назваў забойства актывістаў сваёй арганізацыі “небясьпечнай эскаляцыяй напружаньня” і заявіў, што адказ з боку Хамаса будзе жорсткім і непазьбежным. Ізраільска-палестынская напружанасьць падвысілася апошнімі днямі, пасьля сьмерці аднаго з кіраўнікоў Хамаса і яшчэ раней – пяці палестынскіх хлопчыкаў, якія загінулі ад выбуху. Высокапастаўленыя амэрыканскія пасланьнікі тым часам рыхтуюцца паехаць са Злучаных Штатаў з новай місіяй міру на Блізкі Ўсход. Былы генэрал марское пяхоты Энтані Зіньні й памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Уільям Бёрнс зьбіраюцца распачаць сваю місію ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG