Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:10 ]  Нямеччына й Францыя накіруюць войскі ў Афганістан


РОСТАК. Нямецкая партыя зялёных прагаласавала за тое, каб падтрымаць заплянаванае разьмяшчэньне нямецкіх войскаў для дапамогі ў вайне на чале са Злучанымі Штатамі ў Афганістане. Гэтае рашэньне не дазволіць адбыцца распаду левацэнтрысцкага ўраду краіны. Зьезд партыі зялёных у паўночным нямецкім горадзе Ростаку учора ўхваліў рэзалюцыю, якая прымае ранейшае рашэньне парлямэнту накіраваць 3900 нямецкіх вайскоўцаў на тэатар ваенных дзеяў у Афганістане. Зялёныя ёсьць малодшым партнэрам ва ўрадавай кааліцыі на чале з канцлерам Герхардам Шродэрам. Кіраўнікі партыі зялёных папярэджвалі, што галасаваньне супраць накіраваньня войскаў азначала б распад трохгадовага левацэнтрысцкага альянсу. Лідэр зялёных, міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр сказаў на зьезьдзе, што разумее апазыцыйнасьць шмат каго з пацыфістаў-зялёных да нямецкага ўдзелу ў вайне. Але ён заклікаў партыю да салідарнасьці са Злучанымі Штатамі й папярэдзіў, што зялёныя рызыкуюць пайсьці ў палітычнае забыцьцё, калі парушаць правячую кааліцыю. Французкі міністар супрацоўніцтва Шарль Жасьлен заявіў, што Францыя дасягнула прынцыповага пагадненьня з Таджыкістанам накіраваць 200 жаўнераў і 6 вайсковых самалётаў у гэтую краіну, што мяжуе з Афганістанам. Міністар дадаў, што два франзузкія самалёты-запраўшчыкі таксама накіруюцца ў Таджыкістан. Ён паведаміў, што французкія сілы будуць базавацца ў паўднёвым горадзе Куляб і будуць выкарыстоўвацца ў барацьбе супраць тэрарызму, але не падаў канкрэтнага тэрміну. Міністар сказаў, што прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў ў прынцыпе пагадзіўся дазволіць прыбыцьцё французкіх войскаў у сваю краіну. Гэтае пагадненьне, як чакаецца, будзе канчаткова аформленае сёньня.
XS
SM
MD
LG