Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:09 ]  Скончыўся ібэра-амэрыканскі саміт у Ліме


ЛІМА. У сталіцы Пэру лідэры Гішпаніі, Партугаліі ды краін Лацінскае Амэрыкі асудзілі тэрарызм у супольнай дэклярацыі, якая была прынятая прыканцы двухдзённага саміту. Але ўдзельнікі ібэра-амэрыканскага саміту адкрыта не заахвочваюць афганскую кампанію на чале са Злучанымі Штатамі. Саміт пачаўся ў дзелавым комплексе Лімы, што быў аточаны вайскоўцамі, якія мелі на плячах пераносныя супрацьпаветраныя ракеты. Кіраўнік Кубы Фідэль Кастро, звычайна найбольш гаваркі й супярэчлівы ўдзельнік саміту, на гэты раз не прыехаў. Кубінскі віцэ-прэзыдэнт Карлас Лаге заявіў, што Куба падпіша дэклярацыю, таму што таксама ёсьць ахвяраю тэрарызму. Дэклярацыя заклікае яшчэ да большай справядлівасьці ў міжнародным гандлі й фінансах і да спыненьня сельскагаспадарчых і іншых субсідыяў у ЗША ды Эўропе.
XS
SM
MD
LG