Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:55 ]  Працягваюцца перамовы аб здачы талібамі гораду Кундуз


БАНГІ, АФГАНІСТАН Працягваюцца перамовы аб здачы талібамі абложанага на поўначы Афганістану гораду Кундуз. Паступаюць сьведчаньні аб пэўным расколе сярод лідараў Паўночнага альянсу. Паведамляецца, што талібы дасягнулі пагадненьня наконт умоваў здачы Кундузу з гэнералам Рашыдам Дустумам, лідарам афганскіх узбекаў. Паводле Дустума, здача павінна адбыцца ў нядзелю. Ключавым пунктам пагадненьня застаецца лёс тысячаў замежных наёмнікаў, што ваююць на баку талібаў. Аднак сілы, ляяльныя да зрынутага талібамі прэзыдэнта Афганістану Рабані-этнічнага таджыка, незадаволеныя гэтым пагадненьнем і атакуюць Кундуз. Тым часам авіяцыя ЗША працягвае бамбаваньне тунэляў і пячораў у Афганістане, якія маглі выкарыстоўвацца як сховішчы для сябраў тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда
XS
SM
MD
LG