Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:51 ]  Адкрыцьцё канферэнцыі ў справе палітычнай будучыні Афганістану адкладзенае на адзін дзень


БОН Прызначаная на панядзелак адкрыцьцё канферэнцыі ў справе палітычнай будучыні Афганістану адкладзенае на адзін дзень – з-за таго, што ня ўсё ўдзельнікі пасьпяваюць прыбыць у Нямеччыну. Ахмад Фазі, прадстаўнік пасланьніка ААН у Афганістане Лахдара Брахімі, заявіў у пятніцу, што ў канферэнцыі возьмуць удзел ад 20 да 30 прадстаўнікоў розных афганскіх палітычных ды этнічных груповак. Фазі адзначыў, што мэта перамоваў – зрабіць канкрэтныя крокі ў фармаваньні пераходнага ўраду Афганістану. У канфэрэнцыі пад эгідай ААН возьмуць удзел прадстаўнікі Паўночнага альянсу, афганскія палітычныя эмігранты з так званай кіпрскай групы, прыхільнікі былога афганскага караля Захір-Шаха і прадстаўнікі этнічнай большасьці Афганістану – пуштунаў. Талібы на сустрэчу ў Боне не запрошаныя
XS
SM
MD
LG