Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:50 ]  Рабані гатовы адмовіцца ад улады


ЛЁНДАН Бурганудзін Рабані, зрынуты талібамі у 1996 годзе прэзыдэнт Афганістану і палітычны лідар Паўночнага альянсу, заявіў, што гатовы адмовіцца ад улады, калі розныя афганскія групоўкі здолеюць назваць імя пераходнага лідара краіны. У інтэрвію газэце "The Daily Тelegraph" Рабані сказаў, што прыме рашэньне канферэнцыі, якая адкрыецца ў Боне ў аўторак. Ён адзначыў, што сам ня мае пэрсанальных амбіцыяў і выказаў спадзяваньне, што далейшыя перамовы пра будучыню Афганістану адбудуцца ўнутры краіны. Рабані таксама выступіў за паляпшэньне стасункаў з суседнім Пакістанам, які да нядаўняга часу быў галоўным прыхільнікам талібаў. На думку Рабані, новыя адносіны паміж Афганістанам і Пакістанам павінны грунтавацца на ўзаемнай павазе, неўмяшальніцтве і тэрытарыяльнай незалежнасьці
XS
SM
MD
LG