Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:44 ]  Першыя вынікі сьледства не далі адказу на пытаньне, як 94-гадовая жанчына магла атрымаць легачную форму антраксу


ОКСФАРД, ЗША Амэрыканскія ўлады паведамілі, што першыя вынікі сьледства пакуль не далі адказу на пытаньне, як 94-гадовая жанчына магла атрымаць легачную форму антраксу. Аціла Ліндгрэн памерла ў сераду, стаўшы пятай ахвярай гэтай хваробы ў Амэрыцы. Паведамляецца, што аналіз яе дому у штаце Канэктыкут, таксама як мясцовага паштовага аддзяленьня, не выявіў ніякіх сьлядоў сыбірскай язвы. Сьледчыя аднак сьцьвярджаюць, што форма антраксу, ад якой загінула Ліндгрэн, біялягічна падобная на тую, што была адпраўлена поштай амэрыканскім палітычным лідарам і сродкам масавай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG