Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:42 ]  Партыя "зялёных" Нямеччыны сёньня праводзіць свой з’езд


РАСТОК, НЯМЕЧЧЫНА Партыя "зялёных", адна з партнераў урадавай кіруючай кааліцыі, сёньня праводзіць свой з’езд у горадзе Расток на поўначы Нямеччыны. Адным з галоўных пытаньняў на з’ездзе, як чакаецца, стане дыскусія наконт падтрымкі Нямеччынай амэрыканскай апэрацыі ў Афганістане. "Зялёныя" таксама абмяркуюць, ці павінны яны заставацца ў кааліцыі з сацыял-дэмакратычнай партыяй, якую ўзначальвае канцлер Герхард Шродэр. Магчыма, на з’ездзе адбудзецца раскол паміж тымі, хто не падтрымлівае дзеяньні ЗША ў Афганістане і тымі, хто жадае, каб партыя засталася ва ўрадавай кааліцыі. Урад Шродэра на мінулым тыдні з мінімальнай перавагай выйграў галасаваньне аб даверу, зьвязанае з плянамі паслаць каля 4 тысячаў нямецкіх вайскоўцаў у Афганістан
XS
SM
MD
LG