Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Тры актывіста эстрэмісцкай іслямскай групоўкі Хамаз былі забітыя ў выніку ракетнага ўдару ізраільскага верталёту


НАБЛУЗ, ЗАХОДНІ БЕРАГ Тры актывіста эстрэмісцкай іслямскай групоўкі Хамаз былі забітыя ў выніку ракетнага ўдару ізраільскага верталёту на Заходнім беразе каля гораду Наблуз. Адзін з забітых, Махмуд Абу Хануд, быў адным з лідараў групоўкі. Ізраіль праводзіць практыку зьнішчэньня тых палестынцаў, якія ўдзельнічалі ў тэрарыстычных актах. Гэтая палітыка Ізраілю асуджаецца ЗША ды іншымі краінамі. Учора ў ваколіцах Набрузу выбухнуў аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое актывістаў палестынскага руху “Фатх”, якія загінулі. Учора ж пасьля сутыкненьняў з ізраільскімі вайскоўцамі ў паласе Газа загінуў 15-гадовы палестынец і яшчэ чацьвера былі параненыя. Сутыкненьні адбыліся пасьля цырымоніі пахаваньня пяцёх палестынскіх хлопчыкаў, якія загінулі ў выніку выбуху ізраільскага снараду, на які яны наткнуліся падчас гульні
XS
SM
MD
LG