Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Паведамленьні аб пэўным расколе сярод лідараў Паўночнага альянсу


КАБУЛ Камандзіры Паўночнага Альянсу працягаюць пераконваць талібаў здаць абложаны на поўначы краіны горад Кундуз. Паступаюць паведамленьні аб пэўным расколе сярод лідараў Паўночнага альянсу. Афганскае ісламскае агенства паведамляе, што талібы дасягнулі пагадненьня наконт умоваў здачы з гэнералам Рашыдам Дустумам, лідарам афганскіх узбекаў. Паводле Дустума, здача павінна адбыцца ў нядзелю. Пагадненьне прадугледжвае, што байцам талібаў афганскага паходаньня будзе дазволена пакінуць гэты рэгіён, але замежныя наёмнікі будуць арыштаваныя. Але прадстаўнік альянсу заявіў, што сілы, ляяльныя да зрынутага талібамі прэзыдэнта Афганістану Рабані, незадаволеныя гэтым пагадненьнем і атакуюць Кундуз. Аднак ніякіх прыкметаў баявых дзеяньняў у раёне Кундузу не назіраецца.
XS
SM
MD
LG