Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Шырак і Шродэр прынялі сумесную дэклярацыю ў справе Афганістану


НАНТ,ФРАНЦЫЯ Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр прынялі сёньня сумесную дэклярацыю ў справе Афганістану. Яны выказалі спадзяваньні, што канфэрэнцыя афганскіх лідараў пад эгідай ААН, якая мусіць адкрыцца ў панядзелак у Боне, будзе крокам да стварэньня пераходнага ўраду Афганістану. Шак Шырак і Гэрхард Шродэр пагадзіліся, што будучы ўрад Афганістану мусіць быць шматэтнічным і паважаць правы чалавека. Абодва лідары лічаць, што для іншых краінавў прыярытэтам павінна стаць забесьпячэньне гуманітарнай дапамогі Афганістану. Тым часам міністр замежных справаў Пакістану Абдул Сатар выказаў занепакоенасьць, што Бонская канферэнцыя ня будзе цалкам прадстаўляць усе этнічны групы афганскага народу. Ён заклікаў перагледзець сьпіс запрошаных, каб даць больш прадстаўніцтва этнічнай большасьці Афганістану – пуштунам.
XS
SM
MD
LG