Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:37 ]  Міжнародны трыбунал у Гаазе выставіў Слабадану Мілошавічу абвінавачваньне ў гэнацыдзе ў Босьніі ў сярэдзіне 90-х


ГААГА Міжнародны трыбунал у Гаазе выставіў Слабадану Мілошавічу абвінавачваньне ў гэнацыдзе ў Босьніі ў сярэдзіне 90-х. Прадстаўніца трыбуналу паведаміла, што абвінаваўчае заключэньне мае 29 пунктаў, сярод якіх – гэнацыд, злачынствы супраць чалавецтва і парушэньні Жэнеўскай канвенцыі правоў ваеннапалонных. Адзін з эпізодаў – адказнасьць за забойства звыш сямі тысячаў мусульманаў у горадзе Срэбрэніца ў ліпені 1995 году. Гэта ўжо трэцяе абвінавачаньне, выстаўленае былому прэзыдэнту Югаславіі. Раней трыбунал абвінаваціў яго у ваенных злачынствах у Харватыі і Косаве
XS
SM
MD
LG