Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Аднаівліся атакі на асаджаны горад Кундуз


КАБУЛ. Сілы Паўночнага альянсу й вайсковыя самалёты ЗША, як паведамляецца, атакавалі горад Кундуз на поўначы Афганістану. Атакі адбыліся пасьля перамоваў наконт мажлівай капітуляцыі тысячаў талібскіх і замежных ісьлямскіх байцоў у Кундузе. Паўночны альянс раней пагражаў пачаць наступ на Кундуз, калі сілы Талібану не здадуцца мірна. Кундуз застаецца апошнім бастыёнам талібаў у паўночным Афганістане. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа паведаміў, што ў паўночным горадзе Мазары-Шарыф было знойдзена да 600 трупаў -- пасьля таго, як гэты горад пакінуў Талібан. Чырвоны Крыж заявіў, што ня можа сказаць, ці былі гэтыя людзі расстраляныя або забітыя ў баях, а таксама афганцы гэта ці замежныя грамадзяне.
XS
SM
MD
LG