Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Пуцін прымае генэральнага сакратара НАТО


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня правядуць перамовы, прысьвечаныя пашырэньню супрцоўніцтва ў галіне бясьпекі паміж Расеяй і НАТО. Учора Робэртсан меў перамовы з расейскім міністрам абароны Сяргеем Івановым. Робэртсан сказаў, што абодва бакі вывучаюць мажлівасьць для Расеі мець больш значную ролю ў некаторых справах НАТО, але дадаў, што ніякія дэталі гэтага яшчэ не ўзгодненыя. Робэртсан заявіў, што сяброўства Расеі ў НАТО ня ёсьць пытаньнем. Генэральны сакратар НАТО таксама выказаўся пра вайну ў Чачні, заявіўшы, што краіны-сябры НАТО спачуваюць праблемам Расеі ў гэтай рэспубліцы і што альянс працуе разам з Расеяй, каб спыніць тэрарыстаў. Але Робэртсан заявіў, што НАТО застаецца заклапочанай наконт сродкаў, якія Расея ўжывае ў чачэнскім канфлікце. Раней Расею абвінавачвалі ў выкарыстаньні празьмеране сілы ў Чачні. Напярэдадні сустрэчы з Робэртсанам прэзыдэнт Пуцін заявіў, што Расея не стаіць у чарзе па сяброўства ў НАТО, але жадае наблізіць свае пазыцыі да натаўскіх дзеля інтарэсаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG