Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:13 ]  Расея абмяркуе прапановы АПЭК скараціць нафтаздабычу


МАСКВА. Кіраўнікі расейскіх нафтавых кампаніяў і высокапастаўленыя ўрадавыя чыноўнікі плянуюць сустрэцца сёньня для абмеркаваньня цаны нафты і закліка АПЭК да скарачэньня яе вытворчасьці. Віцэ-прэм’ер Віктар Хрыстэнка заявіў напярэдадні, што Расея гатовая падтрымаць АПЭК (Арганізацыю краінаў-экспартэраў нафты) і скараціць пастаўкі. Напярэдадні сёньняшняй сутсрэчы расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін меў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Мексікі Вісэнтэ Фоксам пра сытуацыю на глябальным нафтавым рынку. Пра дэталі перамоваў не паведамляецца. Расея й Мексіка ёсьць буйнымі вытворцамі нафты, якія не ўваходзяць у АПЭК. АПЭК заклікае да рэзкага скарачэньня вытворчасьці нафты, у тым ліку ў тых краінах, якія не ўваходзяць у гэтую арганізацыю. АПЭК тлумачыць неабходнасьць гэтага падзеньнем цаны на сырую нафту й запавольваньнем росту ўсясьветнае эканомікі. Хрыстэнка заявіў, што Расея спадзяецца на стабільныя й справдялівыя цэны на нафту ад пачатку наступнага году. Ён дадаў, што Расея лічыць справядлівай цану ў межах 20—25 даляраў за барэль. АПЭК заяўляе, што скароціць дабычу нафты на паўтара мільёна барэляў штодня, але толькі ў тым выпадку, калі галоўныя нафтавыя вытворцы, якія не ўваходзяць у АПЭК, скароцяць сваю здабычу на паўмільёна барэляў штодня.
XS
SM
MD
LG