Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:09 ]  Брытанскі прэм'ер выступіць за шчыльнейшыя сувязі з ЭЗ


ЛЁНДАН. Як чакаецца, сёньня брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр агучыць прамову, у якой выступіць за шчыльнейшыя сувязі паміж Вялікай Брытаніяй і Эўрапейскім Зьвязе. Памочнікі Блэра паведамілі, што ён заявіць пра неабходнасьць для Брытаніі імкнуцца да больш шчыльных сувязяў як з Эўрапейскім Зьвязам, гэтак і са Злучанымі Штатамі. Чакаюць, што Блэр паўторыць пазыцыю ягонага ўраду наконт далучэньня Брытаніі да адзінай валюты эўра толькі пасьля таго, як будуць выкананыя ключавыя эканамічныя крытэры ды пройдзе адпаведны рэфэрэндум. 12 краінаў Эўрапейскага Зьвязу мусяць памяняць свае нацыянальныя валюты на эўра 1 студзеня 2002 году. Яшчэ адной падзеяй для Эўразьвязу сёньня стане сустрэча на тэрыторыі Францыі яе прэзыдэнта Жака Шырака й нямецкага канцлера Герхарда Шродэра. Як чакаецца, яны абмяркуюць шэраг пытаньняў, у тым ліку пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу на ўсход і вайну пад кіраўніцтвам ЗША супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG