Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Сытуацыя ў апошнім апірышчы талібану ў паўночным Афганістане застаецца незразумелай


КУНДУЗ (Афганістан). Сытуацыя ў апошнім апірышчы талібану ў паўночным Афганістане застаецца незразумелай, паколькі паведамленьні ідуць з абодвых бакоў (ад антыталібаўскай кааліцыі, якая атакуе і ад саміх талібаў). Паводле аднаго з вайсковых кіраўнікоў Паўночнага Альянсу, гэнэрала Ацікалаха Бар’ялая, сёньняшняя сустрэча ягоных лідараў з вайсковымі кіраўнікамі талібану закончылася пагадненьнем, што талібы здадуць Кундуз і выдадуць замежных баевікоў. Гэнэрал таксама скзаў, што 500 талібаў здаліся ў палон. “200 вайскоўцаў талібану здаліся на адным фронце і 300 на іншым. Паколькі пазыцыі, якія яны займалі, вызваліліся нашыя аддзелы занялі іх, але пазьней я загадаў пакінуць занятыя пазыцыі, каб папярэдзіць узброеную барацьбу”. Кіраўнік сілаў Талібану мулла Фаізал, які браў удзел у перамовах, сказаў, што сытуацыя ў Кундузе будзе разьвязаная без баёў. Але міністар унутраных справаў Паўночнага Зьвязу Юнус Квануні заявіў, што перамовы былі няўдалымі і Зьвяз вымушаны ўжываць ваенныя спосабы разьвязаньня. Ён заявіў, што сілы кааліцыі пачалі наступ на Кундуз. Паводле аднано з вышэйшых ваенных кіраўнікоў Зьвязу, сытуацыя вакол Кундузу зьмяняецца кожную хвіліну.
XS
SM
MD
LG