Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:10 ]  Сёньня расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін заявіў, што Расея не зацікаўленая стаць сябрам НАТА, але хоча палепшыць супрацоўніцтва з Супольнасьцю


МАСКВА. Сёньня расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін заявіў, што Расея не зацікаўленая стаць сябрам НАТА, але хоча палепшыць супрацоўніцтва з Супольнасьцю ў новай глябальнай сытуацыі ў сьвеце. Пуцін заявіў, што Расея самастойная дзяржава, упэўненая ва ўласнай абароназдольнасьці. Тым часам Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан, пасьля сёньняшняй сустрэчы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Івановым сказаў, што НАТА і Расея ўсталявалі новы гатунак супрацоўніцтва ў барацьбе супраць тэрарызму. “Цяпер мы маем новы тып супрацоўніцтва супраць агульнай пагрозы, агульнага ворага і мы, плячо да пляча, выстаім супраць міжнароднага тэрарызму. Я мяркую, што мы можам скарыстаць з гэтага новага супрацоўніцтва і прыйсьці да адносінаў у якіх зацікаўленая як Расея, так і НАТА”. Робэртсан таксама заявіў пра магчымасьць прадугледзіць (у некаторых пытаньнях) раўнапраўны палітычны голас у Супольнасьці для Расеі.
XS
SM
MD
LG