Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:09 ]  Міністар замежных справаў Паўночнага Зьвязу Афганістану Абдулах Абдулах заявіў, што нават памяркоўныя талібы я могуць быць улучанымі ў новы ўрад Афганістану


ТЭГЭРАН. Міністар замежных справаў Паўночнага Зьвязу Афганістану Абдулах Абдулах заявіў, што нават памяркоўныя талібы я могуць быць улучанымі ў новы ўрад Афганістану. З гэтай заявай міністар выступіў пасьля заканчэньня перамоваў з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро, якія прайшлі ў Тэгэране. Пры гэтым, аднак, усе этнічныя групы мусяць мець месцы ў складзе будучага габінэту – дадаў Абдулах. “Мы безумоўна хацелі б бачыць – гэта ўсталяваньне адміністрацыі, рады ў якой усе этнічныя групы Афганістану былі б прадстаўленыя справядліва і адпаведна”. Сёньня ж у Тэгэране міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро сустрэўся з іранскім міністрам замежных справаў Камалем Харазі. Пасьля перамоваў ён заявіў, што Эўрапэйскія краіны дадуць дапамогу афганскім уцекачам у Іране і Пакістане. Цяпер Стро накіруецца ў Іслямабад. Гэтая паездка зьвязаная з пытаньнямі канфэрэнцыі прадстаўнікоў афганскіх этнічных групаў і палітычных фракцыяў, якая пройдзе ў Боне ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG