Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:47 ]  Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў пра намеры пачаць распрацоўку новай сыстэмы партнэрства з Расеяй


МАСКВА. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў пра намеры пачаць распрацоўку новай сыстэмы партнэрства з Расеяй. На пачатку перамоваў з расейскім міністрам абароны Сяргеем Івановым Робэртсан станоўча ацаніў супрацоўніцтва паміж Расеяй і сіламі НАТА ў справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам і сказаў, што будучыня антытэрарыстычнай дзейнасьці залежыць ад трываласьці адносінаў паміж Паўночна-атлянтычнай супольнасьцю і Расеяй. Іваноў, у сваю чаргу, заявіў, што сучасныя ўмовы дыктуюць Расеі і Захаду выходзіць на новыя ўзроўні супрацоўніцтва і што Расея гатовая супрацоўнічаць з НАТА на роўных умовах. Заўтра Робэртсан сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Пуціным і іншымі вышэйшымі афіцыйнымі асобамі.
XS
SM
MD
LG