Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:18 ]  Сёньня пакістанскі ўрад зачыніў пасольства талібану ў Іслямабадзе


ІСЛЯМАБАД. Сёньня пакістанскі ўрад зачыніў пасольства талібану ў Іслямабадзе. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Азіз Ахмэд Хан заявіў: “Учора была прынятая пастанова пра як найхутчэйшае закрыцьцё пасольства талібану ў Іслямабадзе і сёньня раніцай пра гэтую пастанову было афіцыйна паведамлена афганскаму боку”. Азіз Ахмэд Хан таксама паведаміў, што ўрад Пакістану разгледзіць магчымасьць новага афганскага прадстаўніцтва ў краіне пасьля таго, як у Кабуле будзе створаны новы кааліцыйны ўрад. Прадстаўнік талібану муфцій Юсуф паведаміў, што пасольства талібаў у Іслямабадзе спыніла выдачу візаў у Афганістан і закончыла ўсе дыпляматычныя апэрацыі. Пакістан быў апошняй краінай сьвету, якая падтрымлівала дыпляматычныя адносіны з Талібанам. Учора Злучаныя Штаты зьвярнуліся да Пакістану з просьбай зачыніць пасольства талібану ў Іслямабадзе і выслаць дыпляматаў.
XS
SM
MD
LG