Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Міністры замежных справаў 17 краінаў Эўропы абмяркоўваюць пытаньні барацьбы з тэрарызмам, арганізаванай здачыннасьцю, і незаконным гандлем...


ТРЫЕСТ (Італія). Сёньня міністры замежных справаў 17-ці цэнтральна- і ўсходне эўрапэйскіх краінаў сабраліся ў Італіі, каб абмеркаваць пытаньні барацьбы з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасьці і незаконнайга гандлю наркотыкамі, зброяй і людзьмі. Апрача гэтага ў Трыесьце заплянаваная сустрэча на вышэйшым узроўні Цэнтральна-Эўрапэйскай ініцыятывы, у якой возьмуць удзел прэм’ер-міністры і міністры эканомікі краінаў-удзельніцаў. Італія, Аўстрыя, Вугоршчына і тагачасная Югаславія ў 1989 годзе стварылі гэтую арганізацыю ў мэтах палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Цяпер сяброўства ў Цэнтральна-Эўрапэйскай ініцыятыве трымаюць 17 краінаў, у тым ліку і Беларусь. У часе сустрэчы на вышэйшым узроўні Італія перадасьць Македоніі прэзыдэнцтва ў гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG