Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  Адбудова Афганістану будзе каштаваць больш як 10 мільярдаў даляраў


ТЭГЕРАН. Міністар замежных справаў афганскага Паўночнага альянсу Абдула Абдула правёў перамовы з міністрам замежных справаў Ірану Камалем Харазі. Афіцыйнае агенцтва ІРНА паведаміла, што два дыпляматы абмяняліся думкамі наконт апошніх падзеяў у Афганістане. Іранскі міністар замежных справаў выказаў падтрымку ўсталяваньню новага кааліцыйнага ўраду Афганістану. Афганскія ды іранскія дыпляматы таксама заявілі, што вітаюць міжнароднае супрацоўніцтва ў справе адбудовы Афганістану. Тым часам прадстаўніца ўраду Японіі Садака Агата заявіла, што кошт адбудовы Афганістану пасьля двух дзесяцігодзьдзяў канфлікту можа скласьці 10 мільярдаў даляраў ці нават больш. Агата, прадстаўніца японскага ўраду ў справах Афганістану, зрабіла гэтую заяву ў Вашынгтоне на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай адбудове Афганістану. Японія, ЗША, Эўрапейскі Зьвяз, Савудаўская Арабія абяцалі ўзначаліць міжнародную кампанію адбудовы Афганістану.
XS
SM
MD
LG