Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:49 ]  Будучыню афганскага ўраду абмяркуюць у панядзелак у Бэрліне


КАБУЛ. Чатыры афганскія групоўкі, як чакаецца, сустрэнуцца на наступным тыдні ў Бэрліне, каб распачаць арганізаваныя пры падтрымцы ААН перамовы наконт пасьляталібскага ўраду Афганістану. Паўночны альянс і прадстаўнікі былога афганскага караля Мохамада Захір Шаха пагадзіліся прысутнічаць на бэрлінскай сустрэчы ў панядзелак. Таксама чакаецца ўдзел у перамовах пэшаварскай групы афганцаў, якія жывуць у Пакістане, у тым ліку пуштунаў, і кіпрскай групы, якая ўключае ўцекачоў ды іншых афганцаў з дыяспары. У Нью-Ёрку Рада Бясьпекі ААН назвала бэрлінскую канфэрэнцыю незаменнай і заклікала ўсе афганскія бакі прысутнічаць там. Адмысловы пасланьнік ААН у справах Афганістану Франчэск Вэндрэл выказаў спадзеў, што канфэрэнцыя прывядзе да мірнага, аб’яднанага Афганістану, цалкам незалежнага, самакіраванага, з урадам, які прадстаўляе сапраўдныя погляды народу. Вэндрэл ад нядзелі ладзіў сустрэчы з лідэрамі Паўночнага альянсу, прасоўваючы плян ААН стварыць прадстаўнічы ўрад пасьля каляпсу Талібану. Сустрэча ў Бэрліне будзе першым крокам.
XS
SM
MD
LG