Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:46 ]  Новы, 17-ты выпадак антраксу ў ЗША


ВАШЫНГТОН. Улады ЗША расьсьледуюць новы выпадак лёгачнага антраксу, або сібірскае язвы, якую падазраюць у пажылай жанчыны ў штаце Канэктыкут на паўночным усходзе краіны. Калі дыягназ пацьвердзіцца, гэта будзе другі выпадак сьмяротнае формы хваробы ў асобы, якая не зьвязаная з паштовымі службамі ці сродкамі масавае інфармацыі. Менавіта ў гэтых сфэрах працавалі 16 чалавек, якія раней захварэлі на антракс. Гэтую сібірскую язву яны атрымалі праз лісты, дасланыя мэдыям і ўрадавым офісам. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў і паштовая служба ЗША зараз праводзяць аналізы ў трох паштовых установах у Канэктыкуце, шукаючы крыніцу сьмяротных бактэрыяў. Хворая жанчына зьвярнулася ў шпіталь на мінулым тыдні, і дактары праз пару дзён пачалі падазраваць, што крыніцай ейнае хваробы быў антракс. Усяго дыягназ сібірскае язвы атрымалі 17 чалавек. 4 памерлі. Чацьвертай ахвярай антраксу стала жанчына ў Нью-Ёрку, якая працавала ў шпіталі. Для ўладаў застаецца загадкай, як менавіта яна атрымала гэтую хваробу.
XS
SM
MD
LG