Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:44 ]  Кіраўнік НАТО паляпшае ў Маскве стасункі з Расеяй


МАСКВА. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан пачынае сёньня трохдзённы візыт у Расею, накіраваны на паляпшэньне стасункаў Масквы з альянсам. Робэртсан сутсрэнецца з міністрам замежных справаў Ігарам Івановым, міністрам абароны Сяргеем Івановым і сакратаром Рады Бясьпекі Уладзімірам Рушайлам. Напярэдадні Ігар Іваноў заявіў, што прадстаўнікі Расеі абмяркуюць шляхі падвышэньня ўзроўню партнэрства Масквы з НАТО. Кіраўнік расейскага МЗС дадаў, што гэтае супрацоўнітцтва ня мусіць базавацца на формуле 19+1. Цяпер НАТО налічвае 19 сяброў. Паводле Іванова, Расея хацела б мець мэханізм для разьвязаньня ўсіх праблем на падставе роўнасьці й пошуку агульных адказаў. Міністар замежных справаў Расеі дадаў, што новае партнэрства з НАТО зробіць мажлівым аб’яданьне намаганьняў у барацьбе з тымі, хто кідае выклік. Пасьля Масквы генсек НАТО наведае Валгаград.
XS
SM
MD
LG