Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  Кароль Ярданіі сустрэнецца ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі


МАСКВА. Кароль Ярданіі Абдула знаходзіцца сёньня ў сталіцы Расеі. Ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Як чакаецца, галоўнай тэмай стануць спробы аднавіць мірны працэс на Блізкім Усходзе. Напярэдадні візыту Абдула заявіў, што Ярданія разьлічвае на Расею, каб спыніць гвалт паміж Ізраілем і палестынцам. Расея й ЗША ёсьць супольнымі спонсарамі гэтага мірнага працэсу. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў зазначыў, што Масква будзе працягваць спробы аднавіць мірныя перамовы, каардынуючыся са Злучанымі Штатамі, Эўрапейскім Зьвязам, ААН, Эгіптам, Ярданіяй ды іншымі. Кароль Абдула й прэзыдэнт Пуцін таксама, як чакаецца, абмяркуюць вайну пад кіраўніцтвам ЗША ў Афганістане, двухбаковыя стасункі, іншыя міжнародныя пытаньні. Ярданія накіроўвае ў Афганістан свае войскі для ўдзелу ў гуманітарнай місіі.
XS
SM
MD
LG