Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:41 ]  Выбух у македонскім горадзе Тэтава


СКОП’Е. У македонскім горадзе Тэтава ўначы прагучаў магутны выбух. Паведамленьняў пра ахвяры не было. Выбух адбыўся каля офісу місіі Эўрапейскага Зьвязу ў Тэтаве. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за гэты выбух, ужо другі за апошнія чатыры дні. Ваяўнічая групоўка этнічных альбанцаў, якая называе сябе Альбанскай нацыянальнай арміяй, ўзяла на сябе адказнасьць за ранейшы выбух і таксама папярэдзіла пра новыя акцыі. Яшчэ да выбуху з Македоніі прыйшлі паведамленьні, што ключавая палітычная партыя краіны плянуе неўзабаве выйсьці з урадавай кааліцыі. Сацыял-дэмакратычны альянс, партыя памяркоўных левацэнтрытаў, плянуе пакінуць кааліцыю разам з больш малой лібэрал-дэмакратычнай партыяй. Прадстаўніца сацыял-дэмакратычнага альянсу Радміла Секерынска заявіла, што партыя хоча пакінуць урад, каб яе не выкарыстоўвала іншая партыя – прэм’ер-міністра Любчы Георгіеўскага – для падзелу віны за тактыку канфрантацыі. Аналітыкі кажуць, што такое разьвіцьцё падзеяў ускладніць спробы ажыцьцявіць дасянутае тры месяцы таму мірнае пагадненьне з альбанскімі паўстанцамі ў Македоніі.
XS
SM
MD
LG