Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:39 ]  На выбарах у Даніі Расмусэн перамог Расмусэна


КАПЭНГАГЕН. На парлямэнцкіх выбарах у Даніі правацэнтрысцкая апазыцыя перамагла сацыял-дэмакратаў, якія правілі дагэтуль. Прэм’ер-міністар Поуль Нюруп Расмусэн прызнаў перамогу свайго цёзкі па прозьвішчы, лідэра лібэральнае партыі Андэрса Фога Расмусэна. Апазыцыя на чале з Андэрсам Фогам Расмусэнам атрымае 98 месцаў у парлямэнце, які налічвае 179 мандатаў. Блёк цяперашняга прэм’ера Поуля Нюрупа Расмусэна атрымае ўсяго 77 месцаў. Гэта будзе першы выпадак з 1929 году, калі правыя партыі атрымаюць бальшыню месцаў у парлямэнце Даніі. Як чакаецца, Поуль Нюруп Расмусэн сёньня фармальна падасьць заяву пра сваю адстаўку каралеве Маргрэтэ. Пераможцы-лібэралы пад кіраўніцтвам Андэрса Фога Расмусэна будуць спрабаваць стварыць новую каалаіцыю з кансэрватарамі й, мажліва, з малой цэнтрысцкай хрысьціянскай народнай партыяй. Лібэралы й ультраправая Дацкая народная партыя атрымалі шырокую падтрымку сярод выбарцаў, абяцаючы ўсталяваць больш абежавальную палітыку што да ўцекачоў, абмежаваць узьяднаньне вялікіх сем’яў праз іміграцыю ды скараціць замежную дапамогу й падаткі.
XS
SM
MD
LG