Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Прэзыдэнт ЗША настойвае на вайсковых трыбуналах для замежных тэрарыстаў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш настойвае на сваім пляне стварыць адмысловыя вайсковыя трыбуналы для працэсаў над неамэрыканцамі, якіх абвінавачваюць у тэрарыстычных атаках на Амэрыку. Падпісанае Бушам на мінулым тыдні адпаведнае рашэньне выклікала крытыку з боку шырокага палітычнага спэктру ЗША. Крытыкі кажуць, што гэтае рашэньне можа аслабіць канстытуцыйную абарону падсудных. Рашэньне Буша дазволіць вайскоўцам ЗША ўпершыню пасьля другой ўсясьветнай вайны стварыць трыбуналы для працэсаў над замежнікамі, якіх абвінавачваюць у атаках на Амэрыку 11 верасьня як ваенных злачынцаў. Буш заявіў, што мажлівасьць выкарыстоўваць вайсковы трыбунал у гэты час вайны мае значны сэнс. “Мы вядзем вайну супраць найбольш жудасных людзей, і мне патрэбная гэтая надзвычайная мажлівасьць”, -- сказаў прэзыдэнт ЗША. Адрозна ад звычайных крымінальных судовых працэсаў у ЗША, якія патрабуюць, каб 12 прысяжных вынесьлі аднагалосны вэрдыкт, трыбуналы з вайсковымі афіцэрамі ў якасьці судзьдзі й прысяжных, могуць абвесьціць прысуд дзьвюма трацінамі галасоў. Трыбунал можа быць праведзены сакрэтна.
XS
SM
MD
LG