Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:10 ]  Прэзыдэнт-сацыяліст павядзе Баўгарыю ў НАТО


САФІЯ. Сёньня чакаюцца афіцыйныя вынікі другога туру выбараў прэзыдэнта Баўгарыі, якія адбыліся ў нядзелю. Паводле неафіцыйных вынікаў, лідэр Сацыялістычнае партыі Георгі Парванаў атрымаў каля 53 адсоткаў галасоў. Цяперашні прэзыдэнт Петар Стаянаў атрымаў 46 адсоткаў. Цэнтральная выбарчая камісія Баўгарыі паведаміла, што яўка выбарцаў склала 55 адсоткаў. Парванаў заявіў, што галоўнымі прычынамі ягонай перамогі былі расчараваньне й сярдзітасьць. Ён дадаў, што галасаваньне было перамогай ідэі адраджэньня Баўгарыі, якая адлюстроўвае народнае жаданьне глыбокіх зьменаў. Парванаў сказаў, што працягне рух Баўгарыі да ўступленьня ў НАТО й Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG