Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:14 ]  На выбарах у Косаве перамагла партыя Ібрагіма Ругова Дэмакратычная ліга Косава


ПРЫШЦІНА Папярэднія вынікі парляманцкіх выбараў у Косаве сьведчаць, што перамагла партыя Ібрагіма Ругова Дэмакратычная ліга Косава. АБСЭ аб’явіла, што гэтая партыя атрымала звыш 46 адсоткаў галасоў. Дэмакратычная партыя Косава здабыла падтрымку 25 адсоткаў выбаршчыкаў. Лідэр Дэмакратычнае лігі Косава памяркоўны палітык Ібрагім Ругова яшчэ ўчора абвесьціў пра перамогу сваёй партыі і заклікаў усясьветных лідараў прызнаць незалежнасьць Косава. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца заклікаў сэрбаў праявіць еднасьць, каб захаваць Косава ў складзе Сэрбіі.
XS
SM
MD
LG