Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:09 ]  Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня заявіў, што Ізраіль і палестынцы павінны аднавіць прамыя перамовы


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня заявіў, што Ізраіль і палестынцы павінны стварыць умовы, пры якіх можна аднавіць прамыя перамовы і ўрэшце падпісаць мірнае пагадненьне. Выступаючы ва ўнівэрсітэце Луісвіля, Паўэл падкрэсьліў, што ЗША будуць настойліва дабівацца ад Ізраілю і палестынцаў дасягненьня справядлівага міру. На думку Паўэла, неабходна гарантаваць як бясьпеку Ізраілю ў рамках міжнародна прызнаных межаў, так і існаваньне палестынскай дзяржавы. Паўэл заклікаў палестынскае кіраўніцтва арыштаваць усіх, хто учыняў тэрарыстычныя акты. Дзяржсакратар ЗША таксама заклікаў Ізраіль спыніць будаўніцтва новых паселішчаў на акупаваных тэрыторыях. Сёньня ж дэлегацыя Эўразьвязу прыбывае ў Сірыю і Ліван пасьля няўдачы на ўчарашніх перамовах з ізраільскім прэм’ерам Арыелям Шаронам. Дэлегацыю ўзначальвае Гі Верхофштат, прэм’ер-міністр Бэльгіі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе. Падчас учорашняй сустрэчы Шарон катэгарычна адхіліў прапанову Эўразьвязу, каб Ізраіль перагледзеў папярэднія ўмовы для аднаўленьня мірнага працэсу з палестынцамі.
XS
SM
MD
LG