Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:06 ]  Зьяўленьне новых узброеных груповак этнічных альбанцаў у Македоніі пагражае міру і працэсу перабудовы краіны


БУДАПЭШТ Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі сёньня заявіў, што зьяўленьне новых узброеных груповак этнічных альбанцаў у Македоніі пагражае міру і працэсу перабудовы краіны. Падчас афіцыйнага візыту ў Вугоршчыну Трайкоўскі сказаў, што ў Македоніі, негледзячы на высілкі міжнароднай супольнасьці, усё яшчэ існуюць тэрарыстычныя групоўкі. Трайкоўскі заявіў, што за новымі акцыямі тэрарыстаў стаіць мала вядомая раней Альбанская нацыянальнай армія. Тэрарысты імкнуцца разбурыць мірны працэс нават пасьля таго, як парлямант прыняў папраўкі, які даюць больш правоў альбанскай мяншыні, -- адзначыў прэзыдэнт Македоніі. Альбанская нацыянальная армія ўзяла на сабе адказанасць за учарашні магутны выбух у горадзе Тэтава
XS
SM
MD
LG