Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:27 ]  ЗША кажуць пра мажлівасьць пагаршэньня стасункаў з Расеяй


Вашынгтон. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл папярэдзіў, што стасункі з Расеяй могуць пагоршыцца, калі выявіцца, што Расея дапамагае Ірану ствараць зброю масавага зьнішчэньня. Паўэл сказаў гэта праз два дні пасьля адпраўкі з Расеі корпусу ядзернага рэактару на Бушэрскую атамную электрастанцыю ў Іране. Паўэл заявіў, што ЗША мелі даволі напружаныя дыскусіі з расейцамі вакол іхняга кантракту з Тэгеранам. Ён дадаў, што гэта паўплывае на двухбаковыя амэрыканска-расейскія стасункі, калі Расея зробіць што-небудзь, што прывядзе іранцаў да стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. ЗША сьцьвярджаюць, што Іран выкарыстоўвае Бушэрскую АЭС як прыкрыцьцё для атрыманьня неабходных тэхналёгіяў, каб паскорыць сваю праграму ядзернае зброі. Расея паўтарае, што кантракт мае на мэце мірнае выкарыстаньне.
XS
SM
MD
LG