Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  Забіты другі пасьля бін Лядэна чалавек у сетцы Аль-Каіда


Ісьлямабад. Разьмешчанае ў Пакістане Афганскае ісьлямскае агенцтва прэсы паведаміла, што амбасадар Талібану ў Пакістане пацьвердзіў сьмерць аднаго з кіраўнікоў сеткі Аль-Каіда Мухамада Атэфа. Амбасадар талібаў сказаў, што Атэф памёр у часе авіярэйду ЗША на афганскую сталіцу Кабул. Спачатку пра сьмерць Атэфа паведаміў Пэнтагон, але гэта пазьней абвергла міністэрства замежных справаў Талібану. Атэф, які нарадзіўся ў Эгіпце, быў адным з двух галоўных памагатых Усамы бін Лядэна, галоўнага падазронага ў тэрарыстычных актах 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG