Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:23 ]  Сацыяліст Георгі Парванаў абвесьціў пра сваю перамогу на выбарах прэзыдэнта Баўгарыі


Сафія. У нядзелю баўгарскія выбарцы удзельнічалі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Цяперашні прэзыдэнт Петар Стаянаў спаборнічаў з лідэрам сацыялістычнае партыі Георгіем Парванавым. Аналітыкі кажуць, што іхнія шанцы на перамогу былі амаль аднолькавыя. Стаянаў ішоў на выбары як незалежны кандыдат на празаходняй платформе й карыстаўся падтрымкай прэм’ер-міністра, былога цара Баўгарыі Сімеона Сакс-Кобургскага. Былы цар заявіў, што Стаянаў – гэта найлепшы кандыдат для аб’яданьня нацыі й далучэньня Баўгарыі да НАТО. Парванава падтрымлівае Рух за правы й свабоды, у які ўваходзяць каля 800 тысячаў этнічных туркаў. Прэзыдэнт Баўгарыі абіраецца на 5 гадоў.
XS
SM
MD
LG