Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:21 ]  Сёньня будуць абнародваныя вынікі выбараў у Косаве


Прышціна. Лідэр Дэмакратычнае лігі Косава абвесьціў пра сваю перамогу на парлямэнцкіх выбарах і зноў заклікаў да незалежнасьці. Прамаўляючы на прэсавай канфэрэнцыі, альбанскі нацыяналіст Ібрагім Ругова сказаў, што незалежнасьць Косава мусіць быць прызнаная як мага хутчэй, каб у рэгіёне ўсталяваўся мір. Прадстаўнікі місіі ААН у Косаве, якая застаецца адзінай адміністрацыяй у гэтай збольшага альбанскай паводле этнічнага складу правінцыі Югаславіі, заявілі, што новаму парлямэнту ня будзе дазволена дэкляраваць незалежнасьць. Ругова, які ёсьць галоўным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, што будзе абраны новым парлямэнтам, заявіў, што ягоная партыя атрымала амаль 70 адсоткаў галасоў. Аднак апытаньні выбарцаў на выхадзе з участкаў для галасаваньня паказалі, што Дэмакратычная ліга Косава сабрала каля 45 адсоткаў галасоў, чаго не хапае для абсалютнай бальшыні ў сходзе, які мае 120 месцаў. Апытаньні таксама паказалі, што Дэмакратычная партыя Косава на чале з былым кіраўніком партызанаў Хашымам Тачы, заняла другое месца, атрымаўшы каля 24 адсоткаў галасоў. Сэрбскія чыноўнікі заявілі, што, як яны чакаюць, сэрбская меншасьць у Косаве атрымала прынамсі 20 месцаў у сходзе. Папярэднія вынікі выбараў павінныя быць абнародваныя сёньня. у панядзелак.
XS
SM
MD
LG