Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Амбасадар Талібану ў Пакістане заявіў, што Усама бін Лядэн пакінуў Афганістан разам са сваёй сям’ёй


ЧАМАН, Пакістан Амбасадар Талібану ў Пакістане Абдул Салям Заеф заявіў, што Усама бін Лядэн пакінуў Афганістан разам са сваёй сям’ёй і што Талібан ня ведае, дзе ён знаходзіцца. Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што вайскоўцы ЗША ня маюць сьведчаньняў выезду бін Лядэна з Афганістану, і дадаў, што Талібан можа спрабаваць няправільна скіраваць паляваньне на бін Лядэна, каб яго абараніць. У першыя дні канфрантацыі са Злучанымі Штатамі Талібан некалькі разоў заяўляў, што яму невядомае месца знаходжаньня бін Лядэна, а потым – што талібы маюць зь ім кантакт, але не кантралююць ягонае перамяшчэньне.
XS
SM
MD
LG