Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:12 ]  Зрынуты прэзыдэнт Афганістану Бурганудзін Рабані прыбыў сёньня ў Кабул


КАБУЛ Зрынуты прэзыдэнт Афганістану Бурганудзін Рабані прыбыў сёньня ў Кабул – упершыню пасьля таго, як 5 гадоў таму ён быў скінуты Талібанам. Рабані накіраваўся на сустрэчы ў цэнтры сталіцы пад моцным канвоем аховы. Рабані заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Паўночны альянс ня хоча ўсталёўваць СВАЮ ўладу ў Кабуле. Ён дадаў, што альянс будзе паважаць волю Лойі Джыргі, або вялікага сходу афганскіх правадыроў, у фармаваньні пераходнага ўраду. Некаторыя кіраўнікі Паўночнага альянсу падтрымліваюць Рабані як кіраўніка пераходнага ўраду. Шмат хто таксама заклікае да вяртаньня выгнанага караля Захір Шаха, каб ён узяў удзел у перамовах.
XS
SM
MD
LG