Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:45 ]  Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што ў складзе любога пасьляталібскага ўраду мусяць быць афганскія жанчыны


ВАШЫНГТОН Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што ў складзе любога пасьляталібскага ўраду мусяць быць афганскія жанчыны. У абнародванай сёньня справаздачы дзярждэпартамэнт асудзіў перасьлед талібамі жанчын, якім было забаронена працаваць, вучыцца й свабодна рухацца. Справаздача кажа, што сам афганскі народ жадае кааліцыйнага ўраду, які б уключаў жанчын і падтрымліваў правы чалавека, а Злучаныя Штаты падтрымліваюць гэтую мэту. Пасьля адступленьня Талібану са сталіцы Кабулу, няшмат жанчын вярнуліся на высокія пасады ў сродках масавай інфармацыі й палітыцы пасьля некалькіх гадоў вымушанай адсутнасьці. У радыёзвароце да нацыі жонка прэзыдэнта ЗША Лора Буш абвесьціла пра пачатак, як яна сказала, ўсясьветных высілкаў пакончыць з брутальнасьцю ў дачыненьні да жанчын і дзяцей з боку прыхільнікаў Талібану ў Афганістане
XS
SM
MD
LG