Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:11 ]  Другі пасьля бін Лядэна чалавек у Аль-Каідзе быў забіты


Вашынгтон. Інфармацыйныя агенцтвы і телестанцыі паведамляюць, што другі пасьля Усамы бін Лядэна чалавек у тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Кайда Мухамэд Атэф, праўдападобна, быў забіты ў выніку налёту амэрыканскай авіяцыі каля Кабулу. Гэтую інфармацыю, аднак, не пацьвярджаюць незалежныя крыніцы. Егіпцянін Атэф быў адным з тых, хто плянаваў тэрарыстычны напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня. Яго разглядалі як галоўнага нашчадка бін Лядэна, ягоны сын жанаты на дачцы бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG