Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:23 ]  Урад Сэрбіі звольніў 21 судзьдзю за ўдзел у перасьледзе незалежных СМІ былым прэзыдэнтам Слабаданам Мілошавічам


Бялград. Урад Сэрбіі звольніў 21 судзьдзю за ўдзел у перасьледзе незалежных сродкаў масавай інфармацыі былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Міністар юстыцыі Уладан Батыч заявіў, што былыя судзьдзі абслугоўвалі вядомы Мілошавічаў закон аб інфармацыі. Яны перасьледавалі незалежныя СМІ й прысуджалі ім драконаўскія штрафы, каб спыніць іхнюю дзейнасьць. Урад Сэрбіі зьбіраецца пазбавіцца 86 судзьдзяў з прычыны іхняй “перадузятай і непрафесійнай ролі” ў падтрымцы рэжыму Мілошавіча. Батыч адхіліў сьцьверджаньні некаторых з 21 ужо звольненых судзьдзяў, што яны нібыта толькі выконвалі літару закону.
XS
SM
MD
LG