Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:13 ]  Тэрарыстычны напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня прынес значныя страты для ўсясьветнай эканомікі


Вашынгтон. Міжнародны валютны фонд паведамляе, што тэрарыстычны напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня прынес значныя страты для ўсясьветнай эканомікі. З гэтай прычыны МВФ перагледзеў свой прагноз разьвіцьця ўсясьветнай і амэрыканскай гаспадаркі. Усясьветная эканоміка ў наступным годзе вырасьце на 2,4%, а не на 3,5%, як меркавалася раней. Для ЗША на наступны год прадугледжваецца эканамічны рост на ўзроўні ўсяго 0,7%, а не 2,2%, як меркавалі эксперты МВФ раней.
XS
SM
MD
LG