Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  Міністар абароны ЗША заявіў, што вельмі малаверагодны ўдзел вайскоўцаў ЗША ў любых міратворчых сілах у Афганістане


Вашынгтон. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што вельмі малаверагодны ўдзел вайскоўцаў ЗША ў любых міратворчых сілах у пасьляталібскім Афганістане. На прэсавай канфэрэнцыі ў Пэнтагоне Рамсфэлд сказаў, што ЗША могуць разьмясьціць дадатковыя наземныя сілы толькі для абмежаванай дзейнасьці кшталту рамонту інфраструктуры. Рамсфэлд дадаў, што спэцыяльныя войскі ЗША могуць узяць удзел у апэрацыі супраць сяброў сеткі Аль-Каіда, створанай Усамай бін Лядэнам.
XS
SM
MD
LG