Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:44 ]  Прэзыдэнты ЗША й Расеі скончылі трохдзённы саміт, так і не дасягнуўшы пагадненьня наконт сыстэмы супрацьракетнай абароны


Кроўфорд, Тэхас. Прэзыдэнты ЗША й Расеі Джордж Буш і Ўладзімер Пуцін скончылі трохдзённы саміт, так і не дасягнуўшы пагадненьня наконт прапанаванай Злучанымі Штатамі сыстэмы супрацьракетнай абароны. Буш заявіў, што паміж дзьвюма краінамі існуюць новыя дачыненьні, якія палепшаць жыцьцё простых людзей. Ён высока ацаніў Пуціна як моцнага партнэра ў барацьбе з тэрарызмам. Прамаўляючы ў школе ў тэхаскім горадзк Кроўфордзе, абодва лідэры сказалі, што абмяркоўвалі вайну з тэрарызмам, супрацоўніцтва ў нераспаўсюджваньні ядзернае зброі, а таксама эканамічныя пытаньні. З Тэхасу Пуцін накіраваўся ў Нью-Ёрк, дзё ён наведае месца былога Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчанага тэрарыстамі 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG