Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:21 ]  Сілы Паўночнага альянсу ўвайшлі ў сталіцу Афганістану


КАБУЛ Сілы Паўночнага альянсу ўвайшлі ў сталіцу Афганістану і занялі ўрадавыя ўстановы. Заходнія карэспандэнты перадаюць, што на вуліцах Кабулу не назіраецца ніякага супраціву з боку войскаў талібану. Зьняволеныя кабульскіх турмаў выйшлі на свабоду пасьля таго, як іхнія ахоўнікі зьбеглі. Раней паведамлялася, што калёны танкаў і бронетэхнікі талібаў выяхалі з Кабулу на поўдзень у накірунку Кандагару. Прадстаўнікі альянсу паведамілі, што толькі некаторыя іхнія перадавыя часткі ўвайшлі ў Кабул. Міністр замежных справаў Альянсу Абдула Абдула паабяцаў, што войскі паўночнікаў паважаюць просьбу Вашынгтона і не будуць займаць Кабул, каб можна было дасягнуць пагадненьня аб шматнацыянальным постталібскім урадзе. Пачынаючы ад захопу ў пятніцу гораду Мазары-Шарыф, сілы паўночнікаў завалодалі звыш 40 адсоткамі тэрыторыі Афганістану. Учора прадстаўнікі альянсу заявілі, што іхнія сілы захапілі Гэрат – найбуйнейшы горад на Захадзе Афганістану
XS
SM
MD
LG