Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:20 ]  Сёньня ў Вашынгтон з першым афіцыйным візытам у ЗША прыбыў прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін


ВАШЫНГТОН Сёньня ў Вашынгтон з першым афіцыйным візытам у ЗША прыбыў прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін. У парадку дня перамоваў Пуціна з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам – пытаньні скарачэньня ядзерных узбраеньняў, разьвіцьцё падзеяў у Афганістане, барацьба з міжнародным тэрарызмам. Пасьля перамоваў у Вашынгтоне кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў правядуць заўтра сустрэчу на прыватным ранча Буша ў Тэхасе. Напярэдадні Буш паведаміў, што зьбіраецца значна скараціць ядзерны арсэнал ЗША -- незалежна ад таго, ці пойдзе Расея на скарачэньне сваіх ядзерных узбраеньняў. Буш таксама спадзяецца на прагрэс у справе дамовы 1972 году аб супрацьпаветранай абароне.
XS
SM
MD
LG